Sons of the Forest
Sons of the Forest | |
---|---|
Распрацоўшчык | Endnight Games[d] |
Дата выпуску | 22 лютага 2024[1] |
Ліцэнзія | прапрыетарная ліцэнзія[d] |
Жанр | survival horror[d] |
Тэхнічныя даныя | |
Платформа | Windows[2] |
Гульнявы рухавік | Unity[d] |
Рэжымы гульні | аднакарыстальніцкая гульня[2], кааператыўны рэжым[d][2] і шматкарыстальніцкая гульня |
Мовы інтэрфейсу | англійская, руская, французская, італьянская мова, нямецкая, іспанская, чэшская, фінская мова, японская мова, карэйская, польская, бразільскі варыянт партугальскай мовы[d], спрошчаная кітайская[d], шведская мова, вэньянь і турэцкая мова |
Носьбіт | лічбавае распаўсюджванне[d] |
Кіраванне | камп’ютарная клавіятура і камп’ютарная мыш |
Sons of the Forest (бел.: Дзеці лесу) — камп’ютарная гульня ў жанры survival horror, якая распрацоўваецца канадскай студыяй Endnight Games. Выпуск гульні ў раннім доступе адбыўся 23 лютага 2023 года. З’яўляецца працягам гульні The Forest.
Геймплэй
[правіць | правіць зыходнік]Sons of the Forest — гэта гульня ў жанры survival horror, якая прапануе прасоўвацца па сюжэце ў адзіночку або ў кампаніі з ШІ-напарнікам. У гульні таксама даступны шматкарыстальніцкі рэжым да 8 чалавек.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Сюжэт з’яўляецца працягам першай канцоўкі гульні The Forest. Безыменны найміт адпраўляецца на аперацыю з атрадам наёмнікаў на верталёце з мэтай знайсці зніклага мільярдэра на востраве. Падчас палёту верталёт цярпіць крушэнне над востравам. Пасля катастрофы галоўны герой аказваецца на сушы, якая кішыць канібаламі і мутантамі. У якасці партнёра ў пачатку гульні падаецца Кельвін, наёмнік, які аглух пасля падзення, а ў сярэдзіне сюжэту герой можа сустрэць дачку зніклага мільярдэра Вірджынію.
Распрацоўка і выпуск
[правіць | правіць зыходнік]Выпуск Sons of the Forest адкладваўся двойчы. Гульню анансавалі ў снежні 2019 года і тады яна павінна была выйсці ў маі 2022 года. 25 сакавіка 2022 гульня была адкладзена на кастрычнік таго ж года. Гэта было зроблена для таго, «каб мы маглі рэалізаваць наша бачанне наступнага кроку ў гульнях на выжыванне» [3], як растлумачыў адзін з распрацоўшчыкаў Endnight Games. У жніўні 2022 года гульня была зноў адкладзена да канчатковай даты выпуску 23 лютага 2023 года [4] Пазней было абвешчана, што гульня будзе запушчана ў раннім доступе, каб пазбегнуць далейшых затрымак. [5]
Водгукі крытыкаў
[правіць | правіць зыходнік]Sons of the Forest пераўзышлі «Starfield» у спісе найбольш жаданых гульняў у Steam. [6] Гульня разышлася тыражом у больш чым 2 мільёны копій за першыя 24 гадзіны пасля рэлізу [7]. У дзень запуску гульня мела больш за 250 000 адначасовых гульцоў у Steam. [8] На дадзены момант з’яўляецца самай прадаванай гульнёй у Steam. [9]
IGN напісалі, што «Sons of the Forest» "бярэ ўсё, што яго папярэднік рабіў добра, і робіць гэта крыху лепш", у тым ліку палепшаны штучны інтэлект і графіку, карта стала значна больш. Але таксама IGN адзначылі дрэнную аптымізацыю прадукцыйнасці і незавершаную гісторыю.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Кулешова Е. Авторы Sons of the Forest раскрыли дату выхода игры из раннего доступа — Игромания // Игромания — 2023. — ISSN 1560-2583 Праверана 30 лістапада 2023.
- ↑ а б в Steam — 2003. Праверана 18 студзеня 2023.
- ↑ Dinsdale, Ryan. Sons of the Forest Delayed to October . IGN (25 сакавіка 2022).
- ↑ Leston, Ryan. Sons of the Forest Delayed to February 2023 . IGN (31 жніўня 2022).
- ↑ Zollner, Amelia. Sons of the Forest Will Now Launch in Early Access to Avoid More Delays . IGN (3 лютага 2023).
- ↑ Young, Rory. Upcoming Horror Game Overtakes Starfield on Steam's Most Wishlisted Chart (англ.). Game Rant (17 лютага 2023).
- ↑ Bankhurst, Adam. Sons of the Forest Sells 2 Million Copies in 24 Hours After Entering Early Access . IGN (24 лютага 2023).
- ↑ Wilde, Tyler. More people are playing Sons of the Forest on Steam than Hogwarts Legacy . PC Gamer (25 лютага 2023).
- ↑ Heaton, Andrew. Sons of the Forest Continues to Break Records on Steam (англ.). Game Rant (27 лютага 2023).